Колькасьць палітвязьняў у Беларусі дасягнула 801

Менск, Акрэсьціна

Праваабарончая супольнасьць Беларусі паведаміла пра прызнаньне палітычнымі зьняволенымі яшчэ 73 чалавек. Усе яны — фігуранты «справы Зельцэра». Заяву супольнасьці апублікаваў сайт праваабарончага цэнтру «Вясна 96».

З 29 верасьня па 1 кастрычніка ў розных гарадах Беларусі прайшлі масавыя затрыманьні людзей, якія пакідалі ў інтэрнэце камэнтары наконт гібелі Андрэя Зельцара і супрацоўніка КДБ.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: Дзяніса Івашына кінулі ў карцар, а затым пасадзяць на карантын

Сьледчы камітэт паведаміў, што па гэтай справе затрымана 136 чалавек. У дачыненьні да іх распачатыя крымінальныя справы паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 130 КК (Распальваньне сацыяльнай варожасьці).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СК: За камэнтары пра забітага супрацоўніка КДБ пагражае крымінальная адказнасьць

Такім чынам, агульная колькасьць палітычных зьняволеных Беларусі на гэты момант павялічылася да 801.