У Літву зь Беларусі спрабавалі ўвезьці кантрабандных цыгарэт амаль на паўтара мільёна эўра

Цыгарэты спрабавалі ўвезьці пад выглядам піламатэрыялаў

Здарэньне адбылося яшчэ 1 кастрычніка, але выгрузка цыгарэт яшчэ працягваецца, паведаміла літоўская мытня.

Больш як 400 тысяч пачкаў цыгарэт былі схаваныя ў піламатэрыялах, якія, паводле дакумэнтаў, перавозіў грамадзянін Беларусі на фуры. Кошт выяўленых цыгарэт Minsk Superlimits ды NZ Gold Superslims мытнікі прыблізна ацанілі ў 1,43 мільёна эўра.

Кіроўцу арыштавалі.

Абсалютны рэкорд цыгарэтнай кантрабанды зь Беларусі зафіксавалі сёлета ў траўні памежнікі Польшчы — амаль 10 мільёнаў даляраў у эквіваленце. Каля 2,5 мільёна пачкаў везьлі ў трох кантэйнэрах на цягніку.

Папярэдні рэкорд датаваны лютым гэтага году, калі ў Польшчу зь Беларусі спрабавалі перавезьці 1 мільён 800 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэт на 7,5 мільёна даляраў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На дзясяткі мільёнаў эўра. Колькі кантрабандных цыгарэт зь Беларусі спыняюць за мяжой
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Атачэньне Лукашэнкі таемна здабывае золата ў Афрыцы». Як журналісты раскрылі бізнэс-схемы