Крычаўскага журналіста затрымалі па абвінавачаньні ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў

Сяргей Няроўны, архіўнае фота

У Крычаве міліцыя затрымала журналіста і былога рэдактара недзяржаўнай газэты «Вольны горад» Сяргея Няроўнага.

Пра гэта паведмляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

У кватэры журналіста прайшоў ператрус, сілавікі забралі кампутарную тэхніку. На самога Сяргея Няроўнага склалі адміністрацыйны пратакол за нібыта распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (19.11 КаАП).

Журналіста пакінулі ў ізалятары да суду, які пройдзе ў панядзелак.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 17 кастрычніка: затрымалі маці актывіста «Маладога фронту» і адміна сайту dinamo-minsk.org. Абнаўляецца