Доўгушаў, Кірчук і Ляўчук разам засьпявалі ў відэакліпе «Царкоўка»

На YouTube-канале Маргарыты Ляўчук адбылася прэзэнтацыя відэакліпу праекту TryNici на купальскую песьню «Царкоўка».

Праект TryNici складаюць трое слынных музыкаў:

Сяржук Доўгушаў — арганізатар «Сьпеўных сходаў».

Іван Кірчук — лідэр легендарнага гурту «Троіца».

Маргарыта Ляўчук — опэрная сьпявачка, якая стала голасам беларускага пратэсту.

Таксама ў кліпе зьяўляюцца краявіды, зьнятыя з вышыні птушынага палёту адным з найвядомейшых беларускіх фатографаў прыроды Сяргеем Плыткевічам.

Краявіды здымалі на Мёршчыне: у вёсках Камянпольле, Перабродзьдзе і Чара́сы, а таксама на возеры Бужа.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Маргарыта Ляўчук з «дыджэямі пераменаў» запісала кавэр на легендарную песьню Цоя
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія музыкі Варшавы заснавалі Свабодны аркестар і зайгралі ў падтрымку гурту Irdorath. ВІДЭА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кірчук, Ляўчук і Доўгушаў прэзэнтавалі фальклёрную алюзію на падзеі жніўня-2020. ВІДЭА