У Беларусі стварылі пэтыцыю супраць незаконнага высяканьня лесу мігрантамі

Адзін з прыкладаў незаконнага высяканьня дрэва на беларускай памежнай паласе

Пэтыцыю справакавалі дзеяньні мігрантаў на беларускай памежнай паласе з Польшчай.

Пэтыцыя зьявілася пасьля таго, як у раёне пункту пропуску «Брузгі» мігранты пачалі высякаць лес, каб разводзіць вогнішчы і грэцца каля іх. Высяканьне дрэваў адбываецца пры згодзе беларускіх сілавікоў, якія прысутнічаюць пры гэтым і ня робяць нічога, каб прадухіліць відавочнае парушэньне закону.

Мяркуецца, што ўчастак, дзе высякаюцца дрэвы, знаходзіцца пад юрысдыкцыяй Індурскага лясьніцтва Горадзенскага лясгасу. Але гэтыяя структуры маўчаць пра нанесеную прыродзе шкоду.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стральба і новыя спробы прарыву ў Польшчу. Крызіс на мяжы: што адбываецца 10 лістапада

Аўтары пэтыцыі прыводзяць у тэксьце нарматыўныя акты, якія сваімі дзеяньнямі шматкроць парушылі мігранты. Яны просяць пакараць вінаватых і не дапускаць далейшага незаконнага высяканьня.

На гэты момант пэтыцыя сабрала ўжо 825 подпісаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дасьць Бог, мы зможам адкрыць мяжу для сябе і іншых». Мігранты ў лесе каля мяжы з Польшчай. Відэа
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памежнік з 15-гадовым досьведам — пра дзеяньні былых калегаў: «Яны робяць службовыя злачынствы»