Уначы каля мястэчка Чаромха беларускія вайскоўцы пачалі ламаць часовую агароджу на мяжы, заявіла Польская памежная служба.
Яны
- вырывалі слупы агароджы,
- разрывалі калючы дрот з дапамогай службовага аўтамабіля,
- сьляпілі польскіх вайскоўцаў лазэрнымі ўказкамі і страбаскопамі.
Побач каля ста мігрантаў чакалі магчымасьці нелегальна перайсьці мяжу.
Паводле польскіх памежнікаў, беларускія вайскоўцы далі мігрантам сьлезацечны газ. А тыя пырскалі ім у бок польскіх службоўцаў.
Гэтыя і наступныя спробы парушэньня мяжы польскія памежнікі прадухілілі, гаворыцца ў паведамленьні.
Nieopodal ok.100-os.grupa migrantów oczekiwała na możliwość nielegalnego przekroczenia granicy. Białorusini wyposażyli cudzoziemców w gaz łzawiący, który został użyty w kierunku polskich służb. Tej oraz kolejnym próbom nielegalnego przekroczenia gr. 🇵🇱🇧🇾zapobiegliśmy pic.twitter.com/aUq2WLbv0T
— Straż Graniczna (@Straz_Graniczna) November 13, 2021
Усяго 12 лістапада польскія памежнікі зафіксавалі 219 спробаў пераходу мяжы па-за пунктамі пропуску. Трох чалавек арыштавалі, астатніх разьвярнулі.
Польска-беларускую мяжу цяпера ахоўвае амаль 20 тысяч службоўцаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каля польска-беларускай мяжы знайшлі цела маладога сырыйца ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «І тады беларуская эканоміка канчаткова ляжа». Экс-кіраўнік МЗС Украіны пра тое, як Эўропа можа адолець крызіс на мяжы