Пра гэта Эдгарс Рынкевічс, міністар замежных справаў Латвіі, напісаў у сваім Твітэры
Situation at the Polish Belarusian border is dangerous, Latvia expresses its solidarity and support to our Polish friends and allies, we are coordinating our actions within NATO and EU in order to protect our borders @RauZbigniew @PolandMFA
— Edgars Rinkēvičs (@edgarsrinkevics) November 14, 2021
Сытуацыя на польска-беларускай мяжы небясьпечная, Латвія выказвае салідарнасьць і падтрымку нашым польскім сябрам і саюзьнікам, мы каардынуем свае дзеяньні ў рамках NATO і ЭЗ для абароны нашых межаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад Латвіі працягнуў надзвычайнае становішча на мяжы зь Беларусьсю да 10 лютага- Латвія ўлетку сутыкнулася з праблемай нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі. З 10 жніўня былі спыненыя спробы 2273 чалавек незаконна перасекчы мяжу, а ўсяго з пачатку году былі затрыманыя 414 чалавек.
- Урад Латвіі ўвёў з 11 жніўня да 10 лістапада рэжым надзвычайнай сытуацыі на мяжы, каб надзяліць памежнікаў паўнамоцтвамі выдаляць мігрантаў назад у Беларусь, а пасьля падоўжыў яго дзеяньне да 10 лютага 2022 году.
- Падтрымку памежнікам ў ахове мяжы аказваюць войска і батальён спэцыяльнага прызначэньня паліцыі Латвіі.