Ва Ўкраіне ўдвая паболела грамадзян, якія лічаць Беларусь варожай

Украінскія памежнікі на мяжы зь Беларусьсю

Паводле апытаньня, праведзенага сацыялягічнай групай «Рэйтынг» (Кіеў), Беларусь лічаць варожай 48 адсоткаў апытаных украінцаў (у красавіку 2021-га такіх грамадзян было 22%).

Расею лічаць варожай 72% (у красавіку было 76%).

Найбольшы індэкс «саюзьніка» ў апытаньні атрымалі Канада, Літва і Польшча (0,9). За імі ідзе Вялікая Брытанія (0,8), ЗША і Турэччына (па 0,7), Францыя і Нямеччына (па 0,6). Найменшы індэкс саюзьніка мае Кітай (0,2).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нямецкі сацыёляг пра апытаньні ў Беларусі: «Зьнікла эмацыйная падтрымка ўлады і адчуваньне прыналежнасьці да дзяржавы»

Апытаньне праводзілася 6–8 сьнежня шляхам тэлефонных размоў ва ўсіх абласьцях Украіны, за выключэньнем часова акупаваных тэрыторый Крыму і Данбасу. У ім узялі ўдзел 2500 рэспандэнтаў ва ўзросьце ад 18 гадоў і старэйшыя.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праўладныя аналітыкі Дзермант, Шпакоўскі і Аўдонін прыляцелі ў анэксаваны Расеяй Крым
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МЗС Украіны: Лукашэнка спаліў усе масты ў адносінах з Украінай