У Беларусі ўжо больш за 950 палітвязьняў

Акцыя салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі ў Львове. Сьнежань 2021

Шэсьць зь іх пакараныя разам на тэрмін 113 гадоў турмы.

Праваабаронцы патрабуюць вызваленьня яшчэ 8 асобаў, пакараных за пратэсты.

Сярод новых палітвязьняў

  • Аляксандар Мацяюк,
  • Алег Баразна,
  • Аляксандар Назаровіч,
  • Віталь Васілевіч,
  • Аляксандр Мар'ясаў,
  • Сяргей Лаўкайціс,
  • Вадзім Цыкуноў
  • і Дзьмітры Андрасюк.

Праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі. Па стане на 24 сьнежня ў Беларусі налічваецца 952 палітвязьні. Сярод іх ёсьць як тыя, каму прысудзілі некалькі месяцаў арышту, так і тыя, хто атрымаў дваццаць гадоў калёніі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязьні і тыя, хто іх чакае, — «Людзі Cвабоды – 2021»

Вядома пра шэсьць самых суровых прысудаў, вынесеных беларускім палітвязьням. Агулам гэтым людзям прысудзілі 113 гадоў турмы:

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 113 гадоў турмы на 12 чалавек. Як рэжым Лукашэнкі адпомсьціў блогерам
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Маім апошнім словам будзе „свабода“». Натхняльныя і пранізьлівыя апошнія словы палітвязьняў