Заснавальніка Symbal.by Паўла Белавуса перавялі ў СІЗА-1

Павал Белавус

Больш за месяц Белавус не атрымліваў перадачы і лісты, знаходзячыся ў зьняволеньні.

29 сьнежня Паўла Белавуса прызналі палітвязьнем. Яго затрымалі сёлета 15 лістапада. Тройчы яго судзілі ў адміністрацыйных справах нібыта за «незаконнае пікетаваньне» (за тату на руцэ зь імем малодшага сына «Мірон» і бел-чырвона-белым сьцяжком), а таксама двойчы за «дробнае хуліганства». Агулам далі 35 дзён арышту. Цяпер перавялі ў СІЗА-1, піша BY_culture.

Пазьней стала вядома, што на Белавуса завялі крымінальную справу за «Арганізацыю або падрыхтоўку дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак» (артыкул 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі). Яму пагражае да 4 гадоў калёніі.

Адрас для лістоў:
Белавус Павал Мікалаевіч, СІЗА-1, 220030, г. Менск, вул. Валадарскага, 2.

Павал Белавус — адзін з заснавальнікаў і першы дырэктар культурніцкай пляцоўкі «Арт Сядзіба», стваральнік крамы Symbal.by, кіраўнік кампаніі «Годна», арт-мэнэджар і журналіст.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На заснавальніка Symbal.bу Паўла Белавуса завялі крымінальную справу
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: журналіста Мажэйку перавезьлі з жодзінскай турмы на «Валадарку»