У ноч на 24 студзеня Абу-Дабі абстралялі ракетамі зь Емэну. Як паведамляе Міністэрства абароны Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, удалося перахапіць 2 балістычныя ракеты, запушчаныя паўстанцамі Хуці, якіх улады ААЭ называюць «тэрарыстамі».
UAE air defence forces successfully intercepted and destroyed two ballistic missiles targeting Abu Dhabi, which were fired by Houthi militants. UAE defence ministry confirmed there were no casualties pic.twitter.com/OV2ADhLPCy
— Sana Jamal (@Sana_Jamal) January 24, 2022
Раней Саудаўская Арабія нанесла авіяўдары па аб’ектах паўстанцаў у Емэне ў сталіцы Сане. Пасьля авіяўдараў загінулі звыш 100 чалавек.
𝐂𝐡𝐞 𝐜𝐨𝐬𝐚 𝐬𝐭𝐚 𝐬𝐮𝐜𝐜𝐞𝐝𝐞𝐧𝐝𝐨 𝐢𝐧 𝐘𝐞𝐦𝐞𝐧?1. In questi giorni la coalizione internazionale guidata dall%27Arabia Saudita ha effettuato pesanti bombardamenti contro gli Houti nella capitale Sana%27a. Ci sono state decine di vittime e si combatte anche sul terreno. pic.twitter.com/TakEHLCE2d
— LifeGate (@lifegate) January 21, 2022
Яшчэ да апошніх дзеяньняў Саудаўскай Арабіі ўдары па ААЭ засяродзілі ўвагу на больш шырокіх падзеях у рэгіёне, у прыватнасьці на намаганьнях ААЭ ісьці па новым дыпляматычным шляху, не ў апошнюю чаргу ў адносінах да Ірану. Рэакцыя на гэтыя напады ілюструе ўсё большае збліжэньне паміж дзяржавамі Пэрсідзкай затокі і Ізраілем (да пагадненьня ААЭ з Тэль-Авівам пазьней далучыліся Бахрэйн, Марока і Судан), расказаў экспэрт у міжнародных зносінах Джонатан Маркус для BBC.
Ранейшыя ўдары Хуці па ААЭ адбыліся 17 студзеня, тады ракеты абрынуліся на прамысловую тэрыторыю недалёка ад Абу-Дабі, падпаліўшы бэнзавозы, у атацы загінулі трое замежных рабочых. Таксама ракеты атакавалі тэрыторыю каля міжнароднага аэрапорту. Хуці сьцьвярджаюць, што нападалі на ААЭ і раней, але ўлады ў Абу-Дабі толькі тады ўпершыню прызналі ўдары і ахвяры.
Мэта Хуці — пераканаць ААЭ спыніць падтрымку сілаў, ляяльных міжнародна прызнанаму ўраду Емэну. Нядаўна тыя выціснулі паўстанцаў з ключавых раёнаў поўдня краіны і ўзмацнілі баі ў багатай нафтай правінцыі Марыб на поўначы краіны, галоўным апорным пунктам для ўраду Емэну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Емэне абвастрыліся баі паміж урадам і паўстанцамі: звыш 400 ахвяр за верасеньААЭ, стабільны саюзьнік емэнскага ўраду, разьмясьціў уласныя войскі ў краіне разам зь сіламі Саудаўскай Арабіі. Саудаўцы стварылі кааліцыю арабскіх дзяржаў і ў 2015 годзе распачалі ваенную кампанію, каб аднавіць урад, выгнаны паўстанцамі ў 2014-м.
ААЭ вывелі свае войскі з краіны ў 2019 годзе, але з тых часоў працягваюць узбройваць і навучаць мясцовых праўрадавых апалчэнцаў, якія супрацьстаяць Хуці. Супраць кааліцыі Саудаўскай Арабіі і ААЭ выступае Іран, які падтрымлівае паўстанцаў.
Вайна ў Емэне спрычынілася да дзясяткаў тысяч сьмерцяў і выгнала мільёны людзей зь іх дамоў. Каля 80% з 30-мільённага насельніцтва Емэну залежаць ад гуманітарнае дапамогі. ААН летась назвала гэта найгоршым гуманітарным крызісам у сьвеце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто ў сьвеце лідэр у продажы зброі і хто яе купляе. Высновы глябальнага рэйтынгу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Краіны Пэрсыдзкай затокі аднавілі дыпляматычныя зносіны з Катарам