Ужо сёньня: Дзень памяці Адамовіча і Мулявіна

Алесь Адамовіч

Падзеі 26 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі

Дата дня

26 студзеня 1994 году памёр Алесь Адамовіч, беларускі пісьменьнік і грамадзкі дзеяч.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адамовіч, Быкаў і Барадулін былі за бел-чырвона-белы сьцяг і Пагоню

Таксама ў гэты дзень

1564 — войскі гетманаў Мікалая Радзівіла і Рыгора Хадкевіча разьбілі маскоўскія войскі на Чашніцкіх палёх каля мястэчка Вула.

1586 — Нясьвіж атрымаў магдэбурскае права.

Палацава-паркавы комплекс у Нясьвіжы

1874 — пры абароне сваёй царквы ад ператварэньня яе ў праваслаўную загінулі 13 сялян-уніятаў зь вёскі Пратулін.

1913 — выйшаў першы нумар штотыднёвай каталіцкай газэты «Bіełarus» (выходзіла да жніўня 1915 г.). Першым рэдактарам быў Адам Бычкоўскі.

1990 — Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон аб мовах, абвясьціўшы беларускую мову адзінай дзяржаўнай у Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 90-я forever: ці насаджвалі беларускую мову сілаю. ВІДЭА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мова 404». Выйшла кніга пра дыскрымінацыю беларускамоўных у Беларусі

1992 — Рэспубліка Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Партугаліяй і Японіяй.

1994 Станіслава Шушкевіча адклікалі з пасады старшыні Вярхоўнага Савету.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Станіслаў Шушкевіч: Савецкі Саюз не паміраў ні на хвіліну. Ён павінен памерці

У гэты дзень нарадзіліся

1907 Мікалай Лапіцкі, праваслаўны сьвятар, рэлігійна-грамадзкі дзеяч беларускай эміграцыі ў ЗША.

1908Апалёнія Пяткун, каталіцкая манашка, перасьледаваная савецкімі спэцслужбамі.

1908 Барыс Малкін, беларускі графік, тэатральны мастак. Афармляў спэктаклі ў тэатрах імя Янкі Купалы і Якуба Коласа, рабіў ілюстрацыі да твораў Купалы і Цёткі.

1918Іван Новікаў, беларускі пісьменьнік і журналіст, аўтар дакумэнтальных аповесьцяў і нарысаў пра антыфашысцкае змаганьне («Руіны страляюць ва ўпор», «Дарогі скрыжаваліся ў Менску» і інш.), ляўрэат літаратурнай прэміі імя Я.Коласа.

1947Сьвятлана Акружная, беларуская актрыса, народная артыстка Беларусі, з 1969 г. акторка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя Я.Коласа.

1961 Уэйн Грэцкі, знакаміты канадзкі хакеіст, продкі якога паходзілі зь Беларусі.

1988 Міхал Жызьнеўскі, актывіст Майдану, герой Нябеснай сотні. Загінуў у 2014 годзе падчас сутыкненьняў на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве, калі атрымаў агнястрэльнае раненьне ў сэрца.

Міхал Жызьнеўскі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кіеве ўшанавалі памяць Міхася Жызьнеўскага ды іншых герояў Эўрамайдану

У памяці

1823Эдуард Джэнэр, ангельскі лекар, які стварыў вакцыну супраць воспы.

2003Уладзімер Мулявін, музыка, кампазытар, заснавальнік і мастацкі кіраўнік ансамбля «Песьняры», народны артыст Беларусі і СССР.

Магіла Ўладзімера Мулявіна на Ўсходніх могілках

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За што Мулявін трапіў у «нацыяналісты»? Расказвае ўдзельнік «Песьняроў»

2006 — Павал Жук, вязень ГУЛАГу, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пачатку ХХІ стагодзьдзя.