Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 18 чалавек

Партрэты беларускіх палітвязьняў. Менск, архіўнае фота

Гэта людзі асуджаныя ў сувязі з палітычнымі пратэстамі. Цяпер у Беларусі ўжо 1022 палітвязьні.

Праваабарончыя арганізацыі прызналі палітвязьнямі ў Беларусі яшчэ 18 чалавек:

  • Сяргея Лагуткіна,
  • Людмілу Волкаву,
  • Сьвятлану Бараноўскую,
  • Анастасію Альгерыску,
  • Міхаіла Касьцючыка,
  • Віталя Жылінскага,
  • Рамана Язерскага,
  • Аляксандра Рамановіча,
  • Паўла Шчабянёва,
  • Людмілу Кірыленку,
  • Мацьвея Грынкевіча,
  • Цімура Кургузава,
  • Максіма Анкуду,
  • Аляксея Грышановіча,
  • Уладзіслава Крука,
  • Веру Цьвікевіч,
  • Руслана Цюрліка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: Знак упершыню закупіўся ў турэмнай краме; Статкевіч расказаў пра галоўнае «месца сілы»

Праваабаронцы заяўляюць, што «перасьлед вышэй названых асоб палітычна матываваны у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказваньня свайго меркаваньня пра абвешчаныя вынікі прэзыдэнцкіх выбараў».

Таксама праваабаронцы адзначаюць, што «ва ўмовах глыбокага крызісу правоў чалавека недапушчальна выкарыстоўваць інструмэнты крымінальнага перасьледу для далейшага абмежаваньня свабоды выказваньня меркаваньняў».

Агулам у Беларусі ўжо 1022 палітвязьні.