70 гадоў на троне: каралева Вялікай Брытаніі — сусьветная рэкардсмэнка. ВІДЭА

Каралева Вялікай Брытаніі. Фота 12 чэрвеня 2021 г.

Сёньня 70 гадоў, як цяперашняя каралева Вялікай Брытаніі прыняла карону. Лізавета ІІ стала каралевай 6 лютага 1952 году. Ранейшы рэкорд на троне ў 63 гады, 7 месяцаў, 2 дні, 16 гадзін і 23 хвіліны належаў яе прапрабабулі каралеве Вікторыі.

Лізавета ІІ, 63-ці манарх Вялікай Брытаніі, лічыцца ў сваёй краіне сымбалем нацыянальнай стабільнасьці. Яна ўзышла на пасад 6 лютага 1952-га, у 21 год, і паабяцала прысьвяціць сябе служэньню айчыне. Яна — манарх, які правіць найдаўжэй у сьвеце, і рэкардсмэнка сярод манархаў у працягласьці жыцьця.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лекары рэкамэндавалі брытанскай каралеве адмовіцца ад вячэрняга кактэйлю
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прынцы Уільям і Гары адкрылі ў Лёндане помнік прынцэсе Дыяне
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Па ўсёй Брытаніі праходзяць вайсковыя салюты ў памяць пра прынца Філіпа
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каралеву Лізавету і яе мужа прышчапілі ад COVID