Дзяждэпартамэнт ЗША папярэдзіў Макея пра санкцыі ў выпадку ўдзелу Беларусі ў расейскай агрэсіі супраць Украіны. Найважнейшае за 4 лютага

Дзярждэпартамэнт ЗША

Падзеі 4 лютага

ЗША папярэдзілі ўлады ў Менску аб наступствах у выпадку ўдзелу Беларусі ў расейскай агрэсіі супраць Украіны і зноў заклікалі вызваліць палітвязьняў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяждэпартамэнт ЗША папярэдзіў Макея пра санкцыі ў выпадку ўдзелу Беларусі ў расейскай агрэсіі супраць Украіны

Расея і Кітай апублікавалі сумесную заяву, у якой дзьве краіны выступілі супраць пашырэньня NATO

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кітай далучыўся да патрабаваньняў Расеі аб «непашырэньні» NATO

Бізнэсоўца Аляксандра Васілевіча вызвалілі ў залі суду ў сувязі з заканчэньнем тэрміну прыцягненьня да адказнасьці. Ён адседзеў паўтара года ў СІЗА

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бізнэсоўца Аляксандра Васілевіча вызвалілі пасьля закрытага суду. ФОТА

Увечары 3 лютага на прыватным падворку ў пасёлку Чырвоная Слабада 65-гадовы гаспадар дома спрабаваў перашкодзіць міліцыянтам затрымаць свайго 38-гадовага сына, які знаходзіцца ў вышуку як абвінавачаны па крымінальнай справе

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пад Салігорскам мужчына ўдарыў міліцыянта і страляў, спрабуючы абараніць сына ад затрыманьня

Ад 4 лютага вядомы філёзаф і грамадзкі дзеяч Уладзімер Мацкевіч, які знаходзіцца ў зьняволеньні 6 месяцаў, пачаў галадоўку, мэтай якой ставіць дабіцца зьмены меры стрыманьня, заканчэньня сьледзтва і перадачы справы ў суд

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Філёзафу месца ў палітыцы». Хто такі Ўладзімер Мацкевіч, які пачаў галадоўку

У Беларусі і праз паўтара года пасьля пачатку пратэстаў супраць фальсыфікацый і гвалту з боку сілавікоў Лукашэнкі не спыняецца перасьлед ягоных апанэнтаў. Свабода штодня вядзе хроніку рэпрэсій

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 4 лютага: 3 гады калёніі і 2,5 года «хіміі» за камэнтары пад відэа і фота; 2,5 года «хіміі» за абвінавачваньні Лукашэнкі

Па стане на 4 лютага беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі зьняволенымі 1035 чалавек. Свабода працягвае цікавіцца лёсамі палітвязьняў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: на Папеку ціснуць на «хіміі»; Стэфановічу працягнулі тэрмін утрыманьня; родным Івашына пачалі вяртаць ягоныя рэчы

Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Беларусі завёў крымінальную справу ў дачыненьні да кіраўніка Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Паўла Латушкі «па факце атрыманьня хабару»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Паўла Латушку завялі чарговую крымінальную справу

У Пэкіне ва ўмовах пандэміі адкрылася Алімпіяда-2022

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ​​​​​​​Канфлікт Алімбекавай і Солы, фрыстайл без галоўнага трэнэра, няма хакею: што чакае беларусаў на Алімпіядзе

Беларуская чыгунка паведаміла аб аднаўленьні афармленьня электронных квіткоў на цягнікі гарадзкіх і рэгіянальных ліній

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускай чыгунцы спатрэбілася 10 дзён, каб аднавіць онлайн-сэрвісы пасьля ўзлому, адказнасьць за які ўзялі «Кібэрпартызаны»

За апошнія суткі ў Беларусі зарэгістравалі 7350 пацыентаў з COVID-19, паведаміла Міністэрства аховы здароўя

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 7350 новых выпадкаў: Мінздароўя паведаміла пра новы рэкорд колькасьці хворых на COVID-19

Міністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў заявіў, што выведка пакуль не назірае на мяжы зь Беларусьсю фармаваньня ўдарнага кантынгенту, які б мог распачаць наступ на ўкраінскую тэрыторыю

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне ня бачаць вайсковых пагрозаў зь Беларусі, падставы для панікі адсутнічаюць — міністар абароны

ЗША напярэдадні адкрыцьця зімовай Алімпіяды ў Пэкіне ўвялі санкцыі, зьвязаныя са скандалам на леташняй Алімпіядзе ў Токіё

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША ўвялі санкцыі супраць чыноўнікаў, вінаватых у скандале зь Ціманоўскай