«ЭЗ адрэагуе санкцыямі». Лідэры Эўразьвязу асудзілі рашэньне Масквы прызнаць так званыя «ЛНР» і «ДНР»

Старшыня Эўрапейскай Рады Шарль Мішэль і кіраўніца Эўрапейскай камісіі Ўрсуля фон дэр Ляен у заяве для прэсы «рашуча асудзілі рашэньне прэзыдэнта Расеі аб прызнаньні непадкантрольных ураду тэрыторый Данецкай і Луганскай абласьцей Украіны ў якасьці самастойных суб’ектаў».

Паводле эўрапейскіх лідэраў, гэты крок зьяўляецца абуральным парушэньнем міжнароднага права, а таксама менскіх пагадненьняў, і ЭЗ адрэагуе санкцыямі супраць тых, хто «мае дачыненьне да гэтага супрацьпраўнага дзеяньня».

Эўразьвяз ізноў гаворыць пра сваю сваю непахісную падтрымку незалежнасьці, сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны ў яе міжнародна прызнаных межах, гаворыцца ў заяве.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сусьветныя лідэры праводзяць перамовы на фоне плянаў Расеі прызнаць «ЛНР» і «ДНР»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін падпісаў указы аб прызнаньні «незалежнасьці» так званых «ЛНР» і «ДНР» і ўводзе туды войска. Галоўнае