Беларусь і Расею адхілілі ад усіх камандавых спаборніцтваў у тэнісе

Беларуская тэнісная каманда пасьля матчу супраць Швайцарыі ў Менску, 23 красавіка 2017 году

Міжнародная фэдэрацыя тэнісу (ITF) адхіліла Беларусь і Расею ад сяброўства ў арганізацыі і забараніла ўдзел у камандавых спаборніцтвах.

Таксама скасаваныя турніры ў гэтых краінах, паведамляе прэс-служба ITF.

Пры гэтым беларускім і расейскім спартоўцам дазволена ўдзельнічаць у індывідуальных спаборніцтвах Асацыяцыі тэнісістаў-прафэсіяналаў (ATP) і Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: FIFA і FIDE забаранілі праводзіць матчы і спаборніцтвы ў Расеі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міжнародны алімпійскі камітэт рэкамэндаваў не дапускаць да спаборніцтваў расейцаў і беларусаў