У Расеі заблякавалі Facebook

Сацыяльную сетку Facebook заблякавалі ў Расеі.

Прэзыдэнт кампаніі Meta (якая валодае Facebook) Нік Клег заявіў: «Неўзабаве мільёны звычайных расейцаў даведаюцца, што іх адрэзалі ад дакладнай інфармацыі, пазбавілі іх штодзённай магчымасьці размаўляць зь сям’ёй і сябрамі і прымусілі маўчаць. Мы працягнем рабіць усё, каб аднавіць нашы сэрвісы, каб яны засталіся даступнымі для людзей, якія змогуць бясьпечна выказваць свае думкі і арганізоўваць свае дзеяньні».

Дзяржаўная дума Расеі прыняла ў пятніцу адразу ў трох чытаньнях законапраект аб крымінальнай адказнасьці за так званыя «фэйкі» аб дзеяньнях расейскіх Узброеных сілаў ва Ўкраіне. Людзям можа пагражаць да 15 гадоў турмы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пажар на Запароскай АЭС патушылі, яе пляцоўку захапілі расейцы. Дзявяты дзень вайны Расеі супраць Украіны