У Расеі цалкам заблякавалі Twitter

Пра гэта паведаміла «Медиазона» са спасылкай на праект RKN Dump Check. Неўзабаве інфармацыю афіцыйна пацьвердзіў «Роскомнадзор»

Паводле сэрвісу GlobalCheck, даступнасьць сацыяльнай сеткі ў Расеі — 0%. Карэспандэнты «Медиазоны» не змаглі адкрыць Twitter без VPN

Раней стала вядома, што ў Расеі заблякавалі сацыяльную сетку Facebook.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзярждума Расеі ўхваліла папраўкі аб пазбаўленьні волі да 15 гадоў за «фэйкі» пра войска і за заклікі да санкцый

Прэзыдэнт кампаніі Meta (якая валодае Facebook) Нік Клег заявіў: «Неўзабаве мільёны звычайных расейцаў даведаюцца, што іх адрэзалі ад дакладнай інфармацыі, пазбавілі іх штодзённай магчымасьці размаўляць зь сям’ёй і сябрамі і прымусілі маўчаць. Мы працягнем рабіць усё, каб аднавіць нашы сэрвісы, каб яны засталіся даступнымі для людзей, якія змогуць бясьпечна выказваць свае думкі і арганізоўваць свае дзеяньні».

Дзяржаўная дума Расеі прыняла ў пятніцу адразу ў трох чытаньнях законапраект аб крымінальнай адказнасьці за так званыя «фэйкі» аб дзеяньнях расейскіх Узброеных сілаў ва Ўкраіне. Людзям можа пагражаць да 15 гадоў турмы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пажар на Запароскай АЭС патушылі, яе пляцоўку захапілі расейцы. Дзявяты дзень вайны Расеі супраць Украіны