«Беларусбанк» уводзіць абмежаваньні на зьняцьце наяўных і безнаяўны разьлік за межамі Беларусі

Аддзяленьне «Беларусбанку» ў Менску 16 верасьня 2021 г.

Ліміт — 400 беларускіх рублёў на дзень.

«Беларусбанк» уводзіць абмежаваньні на зьняцьце наяўных і безнаяўны разьлік за межамі Беларусі, абмежаваньне тычыцца картак Visa, Mastercard і Maestro, прывязаных да рублёвых рахункаў.

Пра гэтае абмежаваньне інфармуе прэс-служба банку. З чым яно зьвязана, не паведамляецца.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Якія тры беларускія банкі маюць адключыць ад SWIFT

Раней шэраг беларускіх банкаў пачаў уводзіць абмежаваньні на зьняцьцё наяўных за мяжой, а таксама зьняцьцё даляраў з укладаў.