«Ізаляваць Беларусь і Расею ва ўсіх сэктарах і ва ўсіх міжнародных арганізацыях»,—прэзыдэнт Літвы заклікаў да больш жорсткіх санкцый

Прэзыдэнты Польшчы — Анджэй Дуда, Украіны — Уладзімір Зяленскі і Літвы — Гітанас Наўседа, Кіеў, 23 лютага 2022

Міжнародная супольнасьць павінна ізаляваць Беларусь і Расею ва ўсіх сэктарах і ва ўсіх міжнародных арганізацыях з прычыны вайны ва Ўкраіне, заявіў сёньня прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа пасьля сустрэчы з прэм’ер-міністрам Нідэрляндаў Маркам Рутэ.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад Польшчы пачынае дэрусіфікацыю польскай эканомікі. Маравецкі: Пуціна можна перамагчы двума спосабамі

«Мы павінны адключыць ад сыстэмы SWIFT усе расейскія і беларускія фінансавыя ўстановы, закрыць нашы марскія порты, як закрылі паветраную прастору, максымальна хутка забясьпечыць незалежнасьць Эўразьвязу ад расейскіх энэргарэсурсаў», — цытуе Беларускі партал навінаў паведамленьне прэсавай службы прэзыдэнта Літвы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва абмежавала памер гатоўкі ў эўра, якую могуць вывезьці грамадзяне Беларусі і Расеі