Як адзначае New York Times, праз страты асабовага складу і збоі сувязі тэрміновыя запыты аб падтрымцы, у тым ліку з паветра, затрымліваюцца. У прыватнасьці, праз 30 хвілін пасьля звароту расейскага падразьдзяленьня па дапамогу зьяўляецца запіс пра тое, што пра падтрымку забыліся.
In this series of exchanges, we hear how comms failures delay urgent requests for Russian air support amid mounting casualties. Thirty minutes after the unit requested help: “You forgot about air support, [expletive] air support! You forgot!” pic.twitter.com/GkGjgFqLne
— Christiaan Triebert (@trbrtc) March 23, 2022
Радыёперамовы напоўнены паведамленьнямі пра расейскія войскі, якім таксама не хапае крытычных прыпасаў:
«Мне тэрмінова патрэбна запраўка, вада, ежа...»; «Трэба тэрміновая запраўка, тэрміновая запраўка, тэхніка спыняецца на дарозе, просьба запраўкі...»
The radio chatter is full of Russian troops who lack critical supplies, too. Two examples:“I urgently need refueling, water, and food.”“Vehicles stalling in the road. Urgently need fuel.” pic.twitter.com/Rtkq6le5vX
— Christiaan Triebert (@trbrtc) March 23, 2022
Акрамя таго, у адной зь перамоў прагучаў загад накрыць жылы квартал Макарава артылерыйскім агнём пасьля выдаленьня «фэрмы» (пэўна, кодавае слова для расейскага асабовага складу або тэхнікі). Гэта можа быць ваенным злачынствам, падкрэсьлівае выданьне.
In another transmission, we hear the repeated order to cover the entire residential neighbourhood with artillery after the “property” (хозяйство) has been removed — a likely codeword for Russian personnel or equipment. This could be a war crime. pic.twitter.com/PFrEiF1irV
— Christiaan Triebert (@trbrtc) March 23, 2022
У мястэчку Макараў на Кіеўшчыне ад дзеяньняў расейскіх захопнікаў разбураны прыкладна кожны другі дом, людзей няма. 22 сакавіка ўкраінскія вайскоўцы вярнулі кантроль над мястэчкам.
Макараў — стратэгічная пазыцыя для абароны Кіева. Расейскія войскі спрабавалі прарвацца, каб атачыць украінскую сталіцу з жытомірскага кірунку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Кожны другі дом разбураны, людзей няма». Украінская паліцыя паказала мястэчка Макараў на Кіеўшчыне пасьля баёў. ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Брытанская выведка: украінскія войскі пасьпяхова контратакуюць пад Кіевам