Дзясяткі людзей затрымалі ў Маскве і Пецярбургу. У Маскве масавыя затрыманьні прайшлі ў парку Зарадзьдзе, разьмешчаным побач з Крамлём. Апазыцыйны рух «Вясна» раней анансаваў акцыю пратэсту на мосьце над ракой Масквой.
В московском парке «Зарядье» сотрудники полиции начали массово задерживать протестующих, пришедших на антивоенную акцию. Как передает наш корреспондент с места событий, силовики уводят тех, кто просто стоит на площади. Видео: SOTA. pic.twitter.com/GjpmPthhoE
— SOTA (@SotaVision) April 2, 2022
У Пецярбургу на Ісакіеўскай плошчы затрымалі некалькі дзясяткаў чалавек, якія прыйшлі на акцыю руху «Вясна» — паведамляе Север.Реалии. Сярод затрыманых былі і мастачкі, якія малявалі Ісакіеўскі сабор, а таксама журналісты.
‼️В Санкт-Петербурге около военного госпиталя курсанты напали на журналистку «Соты» Викторию Арефьеву, повалили на землю и разбили ей очки и телефон. Видео: Виктория Арефьева / SOTA. pic.twitter.com/kunL7xGCkJ
— SOTA (@SotaVision) April 2, 2022
Каля ваеннага шпіталя ў Пецярбургу таксама прайшоў антываенны пікет. На журналістку выданьня «Сота» Вікторыю Арэф’еву напалі курсанты на чале з афіцэрам. Яе павалілі на зямлю і разьбілі ёй акуляры і тэлефон — піша «Сота». Пачатак нападу патрапіў на відэа.
Расейскія ўлады не ўзгадняюць акцыі пратэсту, паліцыя затрымлівае людзей на падыходзе да месцаў, дзе зьбіраюцца праціўнікі вайны, часам у аўтазакі трапляюць і выпадковыя мінакі. Затрымліваюць, напрыклад, за плякаты «Міру — мір» ці «Не вайне». На Пушкінскай плошчы ў Маскве затрымалі чалавека, які стаяў з пакаваньнем мясной нарэзкі «Міраторг» з закрэсьленым «торг».
В Москве сотрудники полиции жестко задержали пикетчика с плакатом, на котором написано NO WAR. Как передает наш корреспондент с места событий, после того, как мужчину завели в спецтранспорт, силовики стали оттеснять журналистов в сторону по команде «отсекай». Видео: SOTA pic.twitter.com/TOCG9VLF4R
— SOTA (@SotaVision) April 2, 2022
Акцыі прайшлі і ў іншых гарадах, акрамя Масквы і Пецярбурга, напрыклад, у Казані.
- З пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну 24 лютага на антываенных акцыях у Расеі былі затрыманыя, па падліках незалежнага праваабарончага мэдыя-праекту «ОВД-Инфо», больш за 15 тысяч чалавек. Апошнія тыдні акцыі больш малалікія, чым у першыя дні пасьля пачатку вайны.