Кіраўнік МЗС Латвіі заклікаў суграмадзян устрымацца ад паездак у Беларусь па бязьвізу

Набажэнства на каталіцкі Вялікдзень, Горадня, красавік 2021 u/

Міністар замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс заклікаў грамадзян краіны ўстрымацца ад паездак у Беларусь паводле бязьвізавага рэжыму.

«Хоць рэжым Лукашэнкі ўвёў бязьвізавы рэжым для грамадзян Латвіі і Літвы, якія наведваюць Рэспубліку Беларусь, мы заклікаем нашых грамадзян не наведваць Беларусь! Гэта небясьпечна!» — напісаў латвійскі міністар у сваім Твітэры.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памежны камітэт Беларусі пацьвердзіў увядзеньне бязьвізавага рэжыму для грамадзян Літвы і Латвіі на адзін месяц

Беларусь увяла бязьвізавы рэжым для грамадзян Літвы і Латвіі для наведваньня сваякоў падчас велікодных — каталіцкіх і праваслаўных — сьвятаў з 15 красавіка па 15 траўня.