У Кіеве прапанавалі перайменаваць 279 аб’ектаў, назвы якіх зьвязаныя з Расеяй і Беларусьсю

Хрышчацік, Кіеў

У Кіеве зьбіраюцца перайменаваць 279 гарадзкіх абʼектаў (вуліц, завулкаў, алеяў, праспэктаў, станцыяў мэтро і г. д.), назвы якіх зьвязаныя з Расеяй ці Беларусьсю.

Пра гэта паведаміў намесьнік мэра гораду Ўладзімір Бандарэнка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад Леніна да Пушкіна. Як Расея сваім ваенным уварваньнем адкрыла шлях дэрусіфікацыі Ўкраіны

Па словах Бандарэнкі, у сьпісе на перайменаваньне апынуліся ў асноўным вуліцы, чые назвы паходзяць ад расейскіх ці беларускіх гарадоў. Але ёсьць таксама абʼекты, названыя ў гонар пісьменьнікаў, мастакоў і навукоўцаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Станцыя мэтро «Менская» ў Кіеве можа стаць «Варшаўскай», заявіў мэр Клічко

Да 1 траўня ў адміністрацыі будуць зьбіраць ад гараджанаў прапановы наконт перайменаваньня. А новыя назвы выберуць пры дапамозе галасаваньня. Калі ж па пэўных абʼектах прапановаў не паступіць, то іх назвы мяняць ня будуць.

Уладзімір Бандарэнка таксама адзначыў, што трэба «назаўжды пазбавіцца ад тапонімаў, зьвязаных з краінай-агрэсарам і яе сатэлітам, а таксама завяршыць працэс дэрусыфікацыі ў сталіцы».