Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен адрэагаваў на сьмерць першага кіраўніка незалежнай Рэспублікі Беларусь Станіслава Шушкевіча.
Ён напісаў у Twitter, што ў Вашынгтоне «з жалем» успрынялі гэтую вестку з Менска.
Шушкевіч «прывёў Беларусь да незалежнасьці», адзначае Блінкен.
«Нашы думкі з яго блізкімі і народам Беларусі, які працягвае барацьбу за дэмакратычную, квітнеючую і мірную краіну», — дадае дзяржсакрар ЗША.
We are saddened to note the passing of Stanislau Shushkevich, who led Belarus to independence. Our thoughts are with his loved ones and the people of Belarus, who carry on the struggle for a democratic, prosperous, and peaceful #FreeBelarus. https://t.co/1XPx1SdASK
— Secretary Antony Blinken (@SecBlinken) May 4, 2022
Станіслаў Шушкевіч памёр у ноч з 3 на 4 траўня на 88-м годзе жыцьця. Разьвітаньне з ім пройдзе ўвечары ў пятніцу і днём у суботу ў Чырвоным касьцёле ў Менску.
Шушкевіч у 1991-1994 гадах быў кіраўніком беларускага парламэнту. У снежні 1991-га ён падпісаў Белавескія пагадненні, якія пахавалі Савецкі Саюз і адкрылі шлях да незалежнасці былых савецкіх рэспублік.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Разьвітаньне са Станіславам Шушкевічам адбудзецца 6-7 траўняКіраўніца ўраду Літвы Інгрыда Шыманіцэ 4 траўня напісала:
«Засмучана сьмерцю Станіслава Шушкевіча, першага і пакуль адзінага кіраўніка незалежнай, дэмакратычнай Беларусі. Яго подпіс пад дэклярацыяй аб распадзе Савецкага Саюза будзе жыць у гісторыі, памяць аб ім — у нашых сэрцах. Спачуваньні сям’і #СвабоднаяБеларусь».
Міністар замежных спраў Латвіі Эдгар Рынкевіч напісаў:
«Мае глыбокія спачуваньні беларускаму народу, родным і блізкім Станіслава Шушкевіча — першага кіраўніка дзяржавы Беларусь. Мы ў Латвіі шануем яго спадчынай стварэньня незалежнай Беларусі і разбурэньня імпэрыі зла — Савецкага Саюза».
Міністар замежных спраў Польшчы Зьбігнеў Раў напісаў:
«Пайшоў з жыцьця Станіслаў Шушкевіч, кіраўнік Беларусі, якую ён увёў на шлях незалежнасьці і дэмакратыі пасьля распаду СССР. З глыбокім сумам разьвітваюся з праведнікам, адданым свайму народу, сваёй Айчыне, справе свабоды, сябрам Польшчы і вольнага сьвету».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яго імя назаўсёды ўвайшло ў гісторыю». Беларусь і сьвет пра Станіслава Шушкевіча ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч. Шлях асобы і палітыка