Ужо сёньня: Дзень памяці мітрапаліта Мэльхісэдэка і Станіслава Гусака, міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй

Мітрапаліт Мэльхісэдэк

Падзеі 17 траўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Дата дня

17 траўня 1931 году памёр мітрапаліт Менскі і Беларускі Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Мэльхісэдэк (ад нараджэньня Міхаіл Паеўскі).

Таксама ў гэты дзень

1838 — ураджэнец Беларусі Ігнат Дамейка ўпершыню ступіў на чылійскую зямлю. Там ён стаў навукоўцам з сусьветным імем і нацыянальным героем Чылі.

Ігнат Дамейка

1919 — у Расеі абвясьцілі нацыяналізацыю царкоўнай і манастырскай маёмасьці.

1933 — у нацысцкай Нямеччыне забаранілі страйкі.

1960 — у Менску ў новым будынку пачаў працаваць літаратурны музэй Янкі Купалы.

Музэй Янкі Купалы ў Менску

1985 — апублікаваная пастанова ЦК КПСС «Аб мерах па пераадоленьні п’янства і алькагалізму», якой распачалася антыалькагольная кампанія ў СССР.

1990 — Сусьветная арганізацыя здароўя прыбрала гомасэксуальнасьць са сьпісу псыхічных захворваньняў.

У гэты дзень нарадзіліся

1681 Ян Мікалай Радзівіл, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

1950 Валерыя Навадворская, ураджэнка Баранавічаў, расейская палітычная дзяячка, дысыдэнтка, журналістка, заснавальніца і старшыня лібэральнай партыі «Дэмакратычны саюз».

Валерыя Навадворская

1952 Анатоль Красоўскі, беларускі бізнэсовец, 16 верасьня 1999 году разам зь Віктарам Ганчаром быў выкрадзены, ягонага цела не знайшлі. Паводле паказаньняў Юрыя Гараўскага, былога байца спэцыяльнага атраду хуткага рэагаваньня (САХР) унутраных войскаў МУС Беларусі, Красоўскі разам з Ганчаром быў забіты байцамі гэтага падразьдзяленьня.

Анатоль Красоўскі, архіўны здымак

1970 Анжаліка Агурбаш, беларуская сьпявачка, акторка, тэлевядучая.

Анжаліка Агурбаш

У памяці

1510 Сандра Батычэльлі, італьянскі мастак.

1934 Міхаіл Кахановіч, беларускі палітычны дзеяч, пэдагог, рэдактар, публіцыст (расстраляны НКВД).

Міхаіл Кахановіч

1934 Алесь Салагуб, беларускі паэт, публіцыст (расстраляны НКВД).

2014 Зьміцер Сідаровіч, музыка, фальклярыст, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

Зьміцер Сідаровіч

2018 Рычард Пайпс, амэрыканскі гісторык, філёзаф.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рычард Пайпс: «Расея не распадзецца, не чакайце. Ваш ратунак у іншым»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму Расея такая. 25 цытат з кнігі гісторыка, якая стала падручнікам пра расейцаў для ЦРУ

2021Станіслаў Гусак, палітычны і грамадзкі дзеяч, намесьнік старшыні АГП, чалец Ценевага кабінэту Апазыцыі БНФ у ВС-12, аўтар канцэпцыі Балта-Чарнаморскага нафтавага калектару (1993).

Зянон Пазьняк, Станіслаў Гусак, Аляксандар Дабравольскі. Менск, пачатак 90-х

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стратэг. Памяці Станіслава Гусака
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Балта-Чарнаморскі нафтавы калектар: чаму праект БНФ мог пазбавіць залежнасьці ад Расеі