Лукашэнка і Пуцін засталіся без падтрымкі, – Карбалевіч

Your browser doesn’t support HTML5

На саміце АДКБ саюзьнікі не падтрымалі Расею і Беларусь у іх «барацьбе супраць Захаду». Кіраўнікі іншых постсавецкіх дзяржаў баяцца паўтарыць лёс Украіны. Санкцыі моцна аслабляюць Расею. Яна ня здольная быць паўнавартасным заступнікам, спонсарам і гарантам бясьпекі для краін АДКБ. Палітоляг Валер Карбалевіч тлумачыць, чаму адбыўся раскол чальцоў АДКБ і ролю Лукашэнкі на гэтай сустрэчы.