Дыпляматы краінаў Эўразьвязу і ЗША ў Дзень палітвязьня ў Беларусі напісалі лісты салідарнасьці беларускім палітвязьням, паведамляе амбасада Швэцыі ў Беларусі.
Дыпляматы выказваюць салідарнасьць з палітвязьнямі і чарговы раз патрабуюць ад беларускіх уладаў вызваліць іх і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян Беларусі.
У Дзень палітвязьня ў Беларусі прэм'ер Літвы Інгрыда Шыманітэ апублікавала ў сваім твітары відэа, дзе тытрамі пералічваюцца імёны ўсіх беларускіх палітвязьняў, з подпісам: «Мы ня стомімся змагацца за свабоду 1452 палітвязьняў у Беларусі. Жыве Беларусь!»
We shall not get tired of fighting for the freedom of 1⃣4⃣5⃣2⃣ #PoliticalPrisoners in #Belarus.Жыве Беларусь! pic.twitter.com/CloAJ5wBsI
— Ingrida Šimonytė (@IngridaSimonyte) May 21, 2022
Амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі таксама публічна падтрымаў беларускіх палітвязьняў. «Настане час свабоды для беларусаў. Брамы турмаў расчыняцца. Тысячы нявінных ахвяраў, герояў, якія любяць сваю радзіму, вернуцца дадому. #свабодупалітвязням #freepoliticalprisoners», — напісаў Артур Міхальскі ў Твітары.
Настане час свабоды для беларусаў. Брамы турмаў расчыняцца. Тысячы нявінных ахвяр, герояў, якія кахаюць сваю радзіму, вернуцца дадому. #свабодупалітвязням #freepoliticalprisoners pic.twitter.com/mXb1A1BwHr
— Artur Michalski (@michalski_artur) May 21, 2022
«Сёньня разам з жыхарамі Беларусі мы ўспамінаем год таму сьмерць Вітольда Ашурака і адзначаем Дзень палітвязьняў у Беларусі. Латвія асуджае палітычны перасьлед з боку рэжыму Лукашэнкі і патрабуе вызваліць больш за 1200 палітвязьняў. #StandWithBelarus», — напісаў міністар замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс.
Today together with the people of #Belarus we remember the death of #VitoldAshurak a year ago and mark Day of Political Prisoners in Belarus#Latvia condemns political prosecutions by #Lukashenko regime and demands to release more than 1200 political prisoners #StandWithBelarus
— Edgars Rinkēvičs (@edgarsrinkevics) May 21, 2022
Таксама паведамленьне ў падтрымку палітвязьняў зьявілася ў Твітэры МЗС Латвіі.
🕯Today we commemorate the Day of #PoliticalPrisoner in #Belarus, and remember the death of #VitoldAshurak a year ago. #Latvia 🇱🇻 condemns politically motivated prosecutions and calls on Lukashenko regime to release all 1204 political prisoners. #StandWithBelarus📸 Beata Zawrzel pic.twitter.com/Hb70AEfDzw
— Latvian MFA 🇱🇻 | #StandWithUkraine 🇺🇦 (@Latvian_MFA) May 21, 2022
«Беларусь: 21 траўня 2021 году ў турме памёр палітычны і экалягічны актывіст Вітольд Ашурак. Ён быў здаровы, абставіны пакуль ня высьветленыя. У памяць аб ім сёньня Дзень палітвязьняў у 🇧🇾, дзе ў рэжыма Лукашэнкі іх 1200. Мы #стаімзбеларусам», — напісаў у Твітэры прэс-сакратар Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў Пэтэр Стана.
Belarus: On 21 May 2021, Vitold Ashurak, a political and ecological activist died in prison. He was healthy,circumstances are still unexplained. In his memory,today is the Day of Political Prisoners in 🇧🇾,where Lukashenka%27s regime holds 1200 of them. We #standwithbelarus
— Peter Stano (@ExtSpoxEU) May 21, 2022
«У Дзень палітвязьня ў Беларусі мы памятаем усіх. Усе палітычныя зьняволеныя павінны быць вызваленыя», — напісала ў Twitter амбасада ЗША ў Беларусі.
Сёння ў беларускіх турмах больш за 1200 палітвязняў. З моманту першых арыштаў перад фальсіфікаванымі выбарамі 2020 года былі затрыманыя дзясяткі тысяч чалавек. У Дзень палітвязня ў Беларусі мы памятаем усіх. Усе палітычныя зняволеныя павінны быць вызваленыя. pic.twitter.com/cFlFOlNpae
— U.S. Embassy Minsk (@USEmbBy) May 21, 2022
Амбасада Вялікай Брытаніі ў Беларусі таксама апублікавала ў сацсетках відэа, прысьвечанае беларускім палітвязьням, з подпісам «нашыя думкі ў гэты дзень з 1201 несправядліва абвінавачанымі і асуджанымі беларусамі, іх сем'ямі і сябрамі».
Беларускія праваабаронцы аб’явілі 21 траўня Днём палітвязьня ў Беларусі. У гэты дзень год таму ў шклоўскай калёніі № 17 пры нявысьветленых абставінах памёр палітвязень Вітольд Ашурак.
У сувязі з палітычнай сытуацыяй у Беларусі з 1 ліпеня 2020 году статус палітычнага вязьня атрымалі 1 452 чалавекі, частка зь іх ужо выйшла на волю, паводле зьвестак на 21 траўня ў Беларусі 1204 палітычныя зьняволеныя. Гэта беспрэцэндэнтная сытуацыя ў гісторыі Беларусі. Праваабаронцы патрабуюць вызваленьня палітвязьняў і спыненьня палітычных рэпрэсій.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Год безь Вітольда Ашурка. Пытаньні і адказы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На гадавіну сьмерці ў калёніі Вітольда Ашурка праваабаронцы абвясьцілі Дзень палітвязьня ў Беларусі