Палітзьняволеную візажыстку, маці траіх дзяцей Вольгу Томіну адправілі ў калёнію

Вольга Томіна

У судзе Ленінскага раёну Менску 26 траўня агучылі прысуд вядомай беларускай візажыстцы Вользе Томінай.

Судзьдзя Юлія Шут асудзіла Вольгу Томіну на 2 гады калёніі паводле артыкула 342 КК (удзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак), паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Вольгу Томіну затрымалі 9 сакавіка. У яе тэлефоне сілавікі знайшлі фатаздымкі і відэа зь мірных акцый пратэсту 2020 году. Пасьля затрыманьня ў праўладных Telegram-каналах выйшла «пакаяннае» відэа з удзелам Вольгі.

Праваабаронцы прызналі яе палітычнай зьняволенай.

У Вольгі Томінай трое непаўналетніх дзяцей. У Instagram на яе падпісана больш за 550 тысяч карыстальнікаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 24 траўня: судзяць візажыстку Вольгу Томіну, якая мае трое дзяцей і паўмільёна падпісчыкаў у Instagram