Кіраўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Энтані Блінкен з нагоды Дня салідарнасьці зь Беларусьсю выказаўся ў падтрымку беларускага народу.
«У гэты Дзень салідарнасьці зь Беларусьсю мы думаем пра пакуты, якія прынёс рэжым Лукашэнкі здушэньнем правоў чалавека, ігнараваньнем міжнародных нормаў і саўдзелам у вайне Расеі супраць Украіны. Мы падтрымліваем беларускі народ сёньня і кожны дзень», — напісаў Блінкен у Твітэры.
On this Day of Solidarity with Belarus, we are mindful of the suffering caused by the Lukashenka regime’s crackdown on human rights, disregard for international norms, and complicity in Russia’s war against Ukraine. We stand with Belarusian people today and every day. https://t.co/qtmuAGmhgz
— Secretary Antony Blinken (@SecBlinken) May 29, 2022
Ён таксама зрабіў рэпост публікацыі амбасады ЗША ў Беларусі: «Злучаныя Штаты падтрымлівалі народ Беларусі і яго дэмакратычныя памкненьні і намаганьні на працягу больш за 30 гадоў. І мы гатовыя падтрымліваць Беларусь кожны дзень», — гаворыцца ў ёй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нават у такіх умовах беларусы могуць уплываць на многае», — Ціханоўская запісала адкрыты ліст мужа ў гадавіну яго затрыманьня29 траўня сёлета з ініцыятывы Сьвятланы Ціханоўскай абвешчана Міжнародным днём салідарнасьці зь Беларусьсю. Два гады таму менавіта ў гэты дзень быў арыштаваны Сяргей Ціханоўскі, які прэтэндаваў на пасаду прэзыдэнта.