Марка прысьвечаная праведзенай у Літве акцыі, падчас якой за тры дні жыхары краіны сабралі 5 мільёнаў эўра, неабходных для куплі «Байрактара», каб перадаць яго ўкраінскаму войску.
Lietuvos Paštas (Lithuanian Post), will issue a postage stamp to commemorate the fundraising campaign to donate the Bayraktar combat drone to Ukraine. #Ukraine️ #UkraineUnderAttaсk #UkraineCrisis #Lithuania pic.twitter.com/ehao1gQIdm
— Intermarium24 (@intermarium24) May 31, 2022
Пошта Літвы заклікала жыхароў краіны дасылаць лісты з новай маркай эўрапейскім лідэрам — у прыватнасьці, прэзыдэнту Францыі Эманюэлю Макрону і канцлеру Нямеччыны Оляфу Шольцу, якіх у краінах Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы часта крытыкуюць за іх нібыта мяккую і прымірэнчую пазыцыю ў дачыненьні да Крамля.
Ініцыятар акцыі, літоўскі журналіст Андрус Тапінас ужо накіраваў свае лісты да Макрона і Шольца.