На камэрцыйнага дырэктара сеткі кінатэатраў «Silver Screen» завялі крымінальную справу

Аляксандар Дземідовіч

На камэрцыйнага дырэктара сеткі кінатэатраў «Silver Screen» Аляксандра Дземідовіча завялі крымінальную справу за датычнасьць да пратэстаў (крымінальны артыкул 342), паведамляе zerkalo.io.

На «пакаяльным» відэа ён прызнаўся ва ўдзеле ў акцыях пратэсту 2020 года.

Дземідовіча затрымалі 25 траўня па адміністрацыйнай справе нібыта за «непадпарадкаваньне міліцыі» і асудзілі на 15 дзён арышту. Раней ён працаваў на Tut.by.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 26 траўня: Затрымалі камэрцыйнага дырэктара сеткі кінатэатраў Silver Screen

Праваабаронцы прызналі палітычнымі вязьнямі ў Беларусі 1224 чалавек. Аднак вядома, што рэальная колькасьць беларусаў, якіх пасадзілі па палітычных прычынах, значна большая.