Крымінальную справу хворай на анкалёгію экс-журналісткі БТ Луцкіной накіравалі ў Вярхоўны суд, ёй пагражае да 12 гадоў турмы

Ксенія Луцкіна

За кратамі палітзьняволеная Ксенія Луцкіна знаходзіцца ужо 1,5 года.

Генпракуратура Беларусі сьцьвярджае, што Ксенія Луцкіна нібыта займалася стварэньнем «грамадзкай беларускай інтэрактыўнай тэлевізіі, мэта якой — утойваньне і скажэньне рэальных фактаў, эскаляцыя пратэставай актыўнасьці, стымуляваньне расколу ў беларускім грамадзтве, фармаваньне ў людзей нэгатыўнай думкі аб дзейнасьці дзяржорганаў».

Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведамляе, што Ксеніі выставілі абвінавачаньні паводле ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэксу (Змова ці іншыя дзеяньні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады). Па гэтым артыкуле ёй пагражае да 12 гадоў зьняволеньня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У яе ў мозгу расьце пухліна». Бацька палітзьняволенай Ксеніі Луцкіной расказаў, што дачцэ кожны дзень колюць болепатольныя

Экс-журналістка БТ Ксенія Луцкіна, якая адразу пасьля выбараў звольнілася зь дзяржаўнага тэлеканалу, марыла стварыць альтэрнатыўную тэлевізію. Аднак яе затрымалі ў сьнежні 2020 году. Яе прызналі палітычнай зьняволенай.

У зьняволеньні ў журналісткі пачаліся моцныя праблемы са здароўем — у яе расьце пухліна ў галаўным мозгу. Вядома, што яна адмовілася пісаць прашэньне аб памілаваньні на імя Лукашэнкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сэрца разрываецца, што не магу абняць сына». Расказваем пра экс-журналістку БТ Ксенію Луцкіну, якая 11 месяцаў за кратамі