Генштаб УСУ: У паветранай прасторы Беларусі дзяжурыць расейскі самалёт

Сыстэмы, якія ўсталёўваюцца на самалётах далёкага радыёлякацыйнага выяўленьня, прызначаныя для вядзеньня выведкі і вядзеньня паветранага бою. Фота ілюстрацыйнае

У паветранай прасторы Беларусі нясе дзяжурства расейскі самалёт А-50У, паведамілі на вечаровым брыфінгу ў Генштабе Ўзброеных сілаў Украіны.

«На Валынскім і Польскім кірунках у паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь адзначаецца дзяжурства самалёта далёкага радыёлякацыйнага выяўленьня А-50У паветрана-касьмічных сіл Узброеных сіл Расейскай Фэдэрацыі. Захоўваецца пагроза ракетных і авіяцыйных удараў з тэрыторыі і паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь», — сказана ў паведамленьні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад чаго залежыць стаўленьне ўкраінцаў да беларусаў? Адказвае ўкраінскі сацыёляг

Самалёт далёкага радыёлякацыйнага выяўленьня можа выяўляць аб’екты для магчымасьці навядзеньня на іх, напрыклад, ракет, а таксама каардынуе дзеяньні сіл. Сыстэмы, усталяваныя на такіх самалётах, прызначаныя для выведкі і кіраваньня паветраным боем.