🔋 #TTE Energy | 👏 This was not a Mission Impossible! Ministers have reached a political agreement on gas demand reduction ahead of the upcoming winter.#EU2022CZ pic.twitter.com/XBnKuTs75W
— EU2022_CZ (@EU2022_CZ) July 26, 2022
Такія захады на мінулым тыдні прапанавала Эўрапейская камісія. Праект пагадненьня прадугледжвае добраахвотныя захады для зьніжэньня спажываньня газу. Мэта гэтага пагадненьня — зьнізіць рызыкі, якія могуць узьнікнуць у выніку поўнага спыненьня паставак газу з Расеі.
Днём раней «Газпром» абвясьціў, што выводзіць з эксплюатацыі яшчэ адзін газатурбінны рухавік для «Паўночнага патоку – 1», усталяваны на кампрэсарнай станцыі «Партовая». Сваё рашэньне кампанія растлумачыла правядзеньнем капітальнага рамонту. З 27 ліпеня, паводле кампаніі, сутачны аб’ём прапампаванага газу складзе 33 млн кубамэтраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Газпром» абвясьціў аб адключэньні яшчэ адной турбіны «Паўночнага патоку – 1»