Дзясяткі жанчын выйшлі на вуліцы і патрабавалі права на адукацыю, працу і ўдзел у палітычнай дзейнасьці напярэдадні першай гадавіны захопу краіны ісламісцкай групоўкай. Удзельнікі мітынгу скандавалі «Мы хочам працы, хлеба і свабоды», калі ішлі да Міністэрства адукацыі ў афганскай сталіцы, перш чым сілы Талібану жорстка адказалі на рэдкі антыўрадавы мітынг, піша Голас Амэрыкі.
«15 жніўня — чорны дзень», — гаварылася на расьцяжцы, якую пратэстоўцы несьлі, скандуючы «справядлівасьць, справядлівасьць».
Апісаньні сьведкаў і сацыяльныя сеткі зафіксавалі, што многія жанчыны на мітынгу не насілі хіджаб. Па словах відавочцаў, некаторых дэманстрантак, якія схаваліся ў бліжэйшых крамах, перасьледавалі і білі, у тым ліку прыкладамі зброі.
330 days since the Taliban banned teenage girls from school. The Taliban continue to deprive Afghan women and girls their basic human rights but they will not be muted. Their bravery is awe inspiring pic.twitter.com/Kv9TPYdRQ4
— Yalda Hakim (@BBCYaldaHakim) August 13, 2022
Талібы таксама жорстка перашкаджалі афганскім журналістам асьвятляць акцыю.
Прадстаўнікі Талібану пакуль не камэнтуюць падзеі.
Талібы захапілі кантроль над Афганістанам 15 жніўня мінулага году, забраўшы ўладу ў афганскага ўраду, які падтрымлівала міжнародная супольнасьць. Гэта адбылося пасьля таго, як саюзьнікі пад кіраўніцтвам ЗША і NATO вывелі свае войскі з краіны пасьля амаль 20-гадовай вайны з талібамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Талібы ў Аўганістане ўпершыню прызначылі жанчын-кіраўнікоў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кабуле як найменей 22 чалавекі параненыя выбухам, двое загінулі