У Менску за два апошнія гады затрымалі 33975 чалавек паводле адміністрацыйных «палітычных» артыкулаў

Затрыманьні ў Менску, лістапад 2020 году

Сярод затрыманых былі 757 пэнсіянэраў. 3857 чалавек шпіталізавалі.

Такія лічбы называюць валянтэры з ініцыятывы «Списки задержанных».

Усяго затрыманых паводле адміністрацыйных «палітычных» артыкулаў пакаралі на:

  • 140 тысяч дзён арышту (384 гады)
  • больш за 2 мільёны рублёў штрафаў (800 тысяч даляраў).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу: музыку Ігара Банцэра ня выпусьцілі пасьля 15 дзён на Акрэсьціна
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 19 жніўня: за зьліў зьвестак завялі справу на экс-супрацоўніцу пракуратуры; затрымалі вядомага мастака Генадзя Драздова