Расея дасьць Беларусі крэдыт у 1,5 мільярда на імпартазамяшчэньне

Мікалай Снапкоў

Расея і Беларусь на пачатку верасьня маюць намер падпісаць дамову аб выдзяленьні крэдыту на 1,5 мільярда даляраў ЗША на праграмы па імпартазамяшчэньні.

Пра гэта, як піша НН, паведаміў першы віцэ-прэм’ер Беларусі Мікалай Снапкоў падчас цырымоніі адкрыцьця абноўленага беларускага павільёна на ВДНГ у Маскве.

Напярэдадні Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Менск прапанаваў Маскве некалькі сумесных праектаў па замяшчэньні заходняга імпарту ва ўмовах санкцыйнага ціску. У Крамлі, па яго словах, такую ідэю ўхвалілі, і расейскі бок паабяцаў даць Беларусі крэдыт на гэтыя мэты ў памеры 1,5 мільярда даляраў.

Затым Мінпрам Беларусі заявіў, што Расея выдзеліць сродкі на рэалізацыю праграмаў па імпартазамяшчэньні, у прыватнасьці, у машынабудаўнічай галіне.

Так, у гарадзкім пасёлку Рудзенск Пухавіцкага раёну большую частку вытворчых магутнасьцяў задзейнічаюць для выпуску фар і ліхтароў для расейскага аўтапраму. Таксама ёсьць некалькі праектаў, заплянаваных да рэалізацыі на базе холдынгу «Амкадор».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лепш няхай Лукашэнка займаецца «бітвай за ўраджай», чым ваюе з Украінай, — Раманчук
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экспарт меншы, чым у Польшчу і Нідэрлянды. Разьбіраемся, што Беларусь можа займець ад Кітаю