Ужо сёньня: 31-я гадавіна наданьня Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі канстытуцыйнай сілы

Плякаты на плошчы Леніна, Менск, 24–25 жніўня 1991

Падзеі 25 жніўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дата дня

25 жніўня 2019 году памёр Пятро Васючэнка, пісьменьнік і літаратуразнаўца, пэдагог, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пачатку ХХІ стагодзьдзя.

Пятро Васючэнка

Гэты дзень у гісторыі

1609Галілео Галілей у Вэнэцыі ўпершыню дэманструе тэлескоп.

1718 — заснаваны Новы Арлеан у амэрыканскім штаце Люізіяна.

Новы Арлеан

1804 — у Сьвіслачы адкрытая 6-клясная гімназія, адным са знакамітых вучняў якой быў Кастусь Каліноўскі.

1825 — Уругвай абвясьціў сваю незалежнасьць ад Бразыліі.

1840 — расейскі царскі ўрад скасаваў дзеяньне ў Беларусі Статуту Вялікага Княства Літоўскага 1588 году. Былі ўведзеныя законы Расейскай імпэрыі.

1915 — нямецкія войскі занялі Брэст-Літоўск.

1919 — выйшаў першы нумар рэдагаванай Янкам Купалам газэты «Звон».

1991 — На нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету Беларусі Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі нададзеная сіла канстытуцыйнага закону. Прыпыненая дзейнасьць КПБ.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як у 91-м дамагліся Незалежнасьці

У гэты дзень нарадзіліся

1530 Іван IV (Іван Жахлівы), вялікі князь маскоўскі і цар усяе Русі.

1744Ёган Готфрыд Гердэр, нямецкі філёзаф.

1780Ігнат Анацэвіч, гісторык і пэдагог, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту.

1912 Эрых Хонэкер, кіраўнік ГДР.

1930 Шон Конэры, шатляндзкі актор.

Шон Конэры ў ролі Джэймза Бонда

1932 Пятрусь Макаль, беларускі паэт, драматург.

1945Валеры Сьлюнчанка, архітэктар, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1970–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х.

1949 Яўгенія Мальчэўская, беларуская паэтка.

1953 Уладзімер Арлоў, беларускі пісьменьнік і гісторык.

Уладзімер Арлоў

У памяці

1680Сімяон Полацкі, паэт і асьветнік, рэлігійны дзеяч, ераманах ордэну базыльянаў.

Помнік Сімяону Полацкаму ў Полацку

1822 Уільям Гершэль, нямецкі і брытанскі астраном і музыка.

1867 Майкл Фарадэй, брытанскі фізык і хімік.

1908 Анры Бэкерэль, францускі фізык.

1934Нестар Махно, кіраўнік сялянскага паўстанцкага руху ва Ўкраіне, анархіст. Пахаваны ў Парыжы на могілках Пэр-Ляшэз.

Нестар Махно

1991 Вацлаў Пануцэвіч, беларускі гісторык, настаўнік, дзеяч беларускай эміграцыі.

2008 Васіль Несьцярэнка, беларускі навуковец, дырэктар Інстытуту радыяцыйнай бясьпекі «Белрад».