«Гарбачоў. Рай». Фільм пра першага і апошняга прэзыдэнта СССР. ВІДЭА

Міхаіл Гарбачоў

Фільм Віталя Манскага паказвае паўсядзённае жыцьцё Міхаіла Гарбачова, які жыве ў службовым доме пад Масквой.

Гэта фільм-партрэт пра першага і апошняга прэзыдэнта СССР, чалавека, які практычна ў адзіночку пачаў дэмантаж савецкай сыстэмы і прапанаваў нечаканую свабоду мільёнам людзей у сьвеце, піша пра стужку «Настоящее время».

На 92-м годзе жыцьця памёр Міхаіл Гарбачоў, апошні генэральны сакратар ЦК КПСС і першы ды апошні прэзыдэнт СССР. Гарбачоў памёр увечары ў аўторак, 30 жніўня, пасьля цяжкай і працяглай хваробы, заявілі журналістам у Цэнтральнай клінічнай лякарні ў Маскве.

Гарбачоў узначаліў КПСС у 1985-м, стаўшы самым маладым членам Палітбюро (яму было 54 гады). Неўзабаве ён абвясьціў курс на галоснасьць і «перабудову» («перестройка»). Гэтая няўдалая спроба рэфармаваньня савецкай сыстэмы цягам некалькіх наступных гадоў фактычна прывяла да свабоды слова і прэсы, а пасьля — да ўзьнікненьня парлямэнтарызму і краху СССР у 1991 годзе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр апошні кіраўнік СССР Міхаіл Гарбачоў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Той, хто даў свабоду. Міхаіл Гарбачоў на Свабодзе
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вынікам стаў больш бясьпечны сьвет і большая свабода для мільёнаў людзей». Сусьветныя лідэры пра Гарбачова