Палітвязьні Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна ўзялі шлюб у СІЗА

Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна

Заключэньне шлюбу адбылося 1 верасьня ў менскім СІЗА-1.

Пра шлюб Аляксандрава і Злобінай піша Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Мэдыямэнэджар Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна былі затрыманыя ў студзені 2021 году. Іх абвінавачваюць паводле шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

Былога намесьніка дырэктара інфармагенцтва Андрэя Аляксандрава вінавацяць у арганізацыі пратэстаў, ухіленьні ад выплаты падаткаў, стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня «БелаПАН» альбо ўдзеле ў ім, а таксама ў здрадзе дзяржаве.

Дзяўчыну Аляксандрава Ірыну Злобіну абвінавачваюць таксама ў арганізацыі пратэстаў і здрадзе дзяржаве.

Паводле МУС, Аляксандраў і Злобіна фінансавалі акцыі пратэсту — супрацоўнічалі з краўдфандынгавай плятформай BY_help і ў пэрыяд з 22 жніўня да 9 лістапада 2020 году заплацілі больш як 250 штрафаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не прызнаю сябе вінаватым». Зьняволены журналіст Аляксандраў напісаў ліст з нагоды пачатку суду
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Можаце пацалавацца». Палітзьняволеная Яна Арабейка выйшла замуж у калёніі. Муж узяў ейнае прозьвішча
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дату шлюбу ніхто не забудзе — у гэты дзень пачалася вайна». Палітзьняволены Станіслаў Мачалаў ажаніўся ў турме