Шольц: Нямеччына перажывае «вельмі цяжкія часы», але зможа «перажыць зіму»

Канцлер Нямеччыны Оляф Шольц

«Пуцінская Расея парушыла свае дамовы. Расея больш не зьяўляецца надзейным пастаўшчыком энэргіі», — сказаў канцлер Нямеччыны Оляф Шольц, якога цытуе агенцтва DPA.

Ён са шкадаваньнем адзначыў, што жыхары Нямеччыны сутыкнуліся з ростам цэнаў. «Прычына гэтай вельмі і вельмі складанай сытуацыі — уварваньне Расеі ва Ўкраіну», — сказаў Шольц, дадаўшы, што «мы перажывем зіму», у прыватнасьці, дзякуючы доўгай падрыхтоўцы.

Оляф Шольц абвясьціў пра пакет дапамогі памерам 65 мільярдаў эўра для падтрымкі насельніцтва на фоне росту інфляцыі і росту цэнаў на энэргарэсурсы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крэмль абвінаваціў у спыненьні «Паўночнага патоку-1» эўрапейскіх палітыкаў

2 верасьня «Газпром» паведаміў, што пры правядзеньні тэхнічнага абслугоўваньня адзінай працоўнай турбіны расейскага газаправоду «Паўночны паток» былі выяўленыя няспраўнасьці, таму газаправод ня будзе працаваць да іх ліквідацыі. Як доўга працягнуцца рамонтныя работы, у расейскай кампаніі не ўдакладнілі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Газпром» аб'явіў, што спыняе працу газаправоду «Паўночны паток» на нявызначаны тэрмін

Газаправод з Расеі ў Нямеччыну быў спынены 31 жніўня нібыта на плянавы рамонт. Ён межся зноў запрацаваць — праўда, на 20 працэнтаў — 3 верасьня.

Нямеччына і ЭЗ лічаць галоўнай прычынай зьніжэньня аб’ёмаў паставак праз «Паўночны паток» не тэхнічныя цяжкасьці, а спробу зрабіць ціск на Эўразвяз, які падтрымаў Украіну пасьля расейскага ўварваньня. Перабоі з пастаўкамі расейскага газу шмат у чым паспрыялі росту цэнаў на паліва ў Эўразвязе, што адбіваецца і на спажыўцах.