Два супрацоўнікі амбасады Расеі загінулі ў выніку выбуху ў Кабуле, паведаміла міністэрства замежных спраў РФ.
Па дадзеных ведамства, выбух адбыўся ў 10:50 па кабульскім часе каля ўваходу ў консульскі аддзел – «невядомы баявік прывёў у дзеяньне выбуховае прыстасаваньне».
У выніку атакі загінулі два супрацоўнікі дыпмісіі, сярод аўганскіх грамадзян таксама ёсьць пацярпелыя, гаворыцца ў паведамленьні.
KABUL BLAST - Moments ago, an explosion occurred on Dar al-Aman road, PD3 of Kabul city. So far, the security agencies have not said anything about the nature of the explosion nor casualties.More details will be shared later…#ArianaNews #Afghanistan #Kabul #Explosion #Blast pic.twitter.com/jPuvNr69uU
— Ariana News (@ArianaNews_) September 5, 2022
Выбух адбыўся ў той момант, калі супрацоўнік расейскай амбасады выйшаў да людзей у чарзе на атрыманьне візы.
Паводле Reuters, у выніку тэракту загінулі два чалавекі, а 11 атрымалі раненьні.
Афганістан ужо год знаходзіцца пад уладай руху «Талібан». Расея зьяўляецца адной зь нешматлікіх краін, якія захавалі свае дыпляматычныя прадстаўніцтвы ў Кабуле. Расея падтрымлівае дыялёг з «Талібанам».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі супрацоўнікам дзяржаўных СМІ забаранілі называць «Талібан» «забароненай у Расеі арганізацыяй» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Задаволеныя ўзроўнем практычнага ўзаемадзеяньня». Кіраўнік МЗС Расеі сустрэўся з прадстаўнікамі «Талібану»