Украінскі Генштаб паведаміў пра вызваленьне больш як 20 населеных пунктаў Харкаўскай вобласьці

Аляксей Громаў

Пра гэта паведаміў 8 верасьня намесьнік начальніка галоўнага апэратыўнага ўпраўленьня Генштабу Ўкраіны Аляксей Громаў.

Па словах Громава, Узброеныя сілы ўклініліся ў абарону праціўніка на глыбіню да 50 кілямэтраў, «працягваюцца фільтрацыйныя работы ў шэрагу населеных пунктаў».

Таксама ўкраінскія вайскоўцы вызвалілі пасёлак Азёрнае ў Данецкай вобласьці.

Агульная плошча вернутых пад кантроль Украіны тэрыторый на Харкаўскім і Паўднёва-Бускім напрамках склала больш за 700 км², дадаў Аляксей Громаў.

Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, пакуль немагчымая.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Заходняя выведка піша пра вызваленьне ўкраінскіх тэрыторый на ўсходзе і поўдні краіны да 20 кілямэтраў