«Божа, беражы караля!». Карл III афіцыйна аб’яўлены каралём Вялікай Брытаніі

Брытанская Рада па пераходзе ў спадчыну прастола афіцыйна абвясьціла Карла III новым каралём Злучанага Каралеўства.

Праклямацыя была адразу ж падпісаная (у парадку чарговасьці) спадчыньнікам прастола прынцам Уільямам, каралевай-кансортам Камілай, кіраўніком Рады, прэмʼер-міністрам Вялікай Брытаніі Ліз Трас і арцыбіскупам Кентэрберыйскім, паведамляе ВВС.

Усе прысутныя акрамя цырымоніймайстра апранутыя ў чорнае або пурпурнае — у знак смутку аб памерлай каралеве.

У першым шэрагу гледачоў былыя прэмʼер-міністры Вялікай Брытаніі — Джон Мейджар, Гордан Браўн, Дэвід Камэрон, Тэрэза Мэй. Разам зь імі стаіць лідэр брытанскай апазыцыі, кіраўнік партыі лейбарыстаў Кір Стармэр.

Натоўп каля палаца Сэнт-Джэймс, дзе кароль Карл III быў афіцыйна абвешчаны новым манархам Вялікай Брытаніі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памерла каралева Вялікай Брытаніі Лізавета II. Прынц Чарлз стаў каралём Карлам ІІІ
  • Лізавета ІІ памерла напярэдадні на 97-м годзе жыцьця. Яе здароўе апошнім часам няўхільна пагаршалася, аднак паведамленьне аб рэзкім пагаршэньні стала нечаканым для многіх — яшчэ 6 верасьня яна зьяўлялася на публіцы, прызначыўшы Ліз Трас новым кіраўніком ураду. Лізавета была каралевай Вялікай Брытаніі 70 гадоў і стала самым доўгакіруючым манархам у гісторыі Вялікай Брытаніі.
  • Каралю Карлу III 73 гады. Да ўзыходжаньня на пасад ён меў тытул прынца Валійскага. На брытанскім троне ён зьмяніў сваю маці, каралеву Лізавету II, якая памерла 8 верасьня ва ўзросьце 96 гадоў.
  • Увечары 9 верасьня кароль Вялікай Брытаніі Карл III выступіў зь першым зваротам да нацыі. Прамова караля практычна цалкам была прысьвечаная яго маці, каралеве Лізавеце II.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тысячы брытанцаў сустрэлі ў Лёндане караля Карла III
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кароль Вялікай Брытаніі Карл III выступіў зь першым зваротам да нацыі