Прадстаўнікі Беларусі згуляюць з камандай з «ЛНР» на турніры расейскай школьнай лігі

Ілюстрацыйнае фота

Прадстаўнікі Беларусі са сталічнага Партызанскага раёну згуляюць з камандай так званай «ЛНР».

Матч пройдзе ў рамках турніру расейскай школьнай лігі, у якім возьмуць удзел таксама каманды з Кіргізстану і Татарстану, паведамляе Tribuna.

Сустрэча пройдзе ў Маскве.

«ЛНР» — тэрыторыя Луганскай вобласьці Ўкраіны, якая часова акупаваная Расеяй. Беларусь да гэтага часу не прызнала «ЛНР».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: УЭФА разьвядзе зборныя Беларусі і Ўкраіны па розных групах у кваліфікацыі да Эўра-2024
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Нямеччыне заклікалі адхіліць Беларусь ад адбору на Чэмпіянат Эўропы-2024 у футболе