Каардынатар па стратэгічных камунікацыях Рады нацыянальнай бясьпекі ЗША Джон Кёрбі ў камэнтары для «Голасу Амэрыкі» заявіў, што «мы ня бачым прыкметаў таго, што беларускія войскі рыхтуюцца ўвайсьці або ўвойдуць ва Ўкраіну».
«Відавочна, мы сочым за гэтым наколькі магчыма. Любыя дадатковыя войскі пад расейскім камандаваньнем выклікаюць занепакоенасьць, але гэтага цяпер няма», — такім чынам працытаваў Кёрбі ў Twitter журналіст украінскай службы «Голасу Амэрыкі» Астап Ярыш.
‼️ Джон Кірбі в коментарі Голосу Америки: Ми не бачимо ознак, що білоруські війська готуються наступати або зроблять це. Очевидно, ми стежимо за цим наскільки можливо. Будь-які додаткові війська в Україні під командуванням росіян викличуть занепокоєння, але цього наразі немає. https://t.co/4ImWZjuwRi
— Ostap Yarysh (@OstapYarysh) October 14, 2022
- Джон Кёрбі — адстаўны контр-адмірал ВМС ЗША, які з канца траўня 2022 году працуе каардынатарам па стратэгічных камунікацыях у Радзе нацыянальнай бясьпекі ў Белым доме. Раней ён займаў пасаду прэс-сакратара Пэнтагона і быў за вайсковага і дыпляматычнага аналітыка CNN.