Мінабароны Расеі паведаміла аб тэракце на палігоне ў Белгарадзкай вобласьці, дзе трэніраваліся добраахвотнікі. 11 забітых, 15 параненых

Мінабароны Расеі паведаміла аб тэракце на ваенным палігоне ў Белгарадзкай вобласьці, у выніку якога 15 чалавек былі паранены, 11 чалавек — загінулі.

Па дадзеных ведамства, страляніна адбылася падчас занятку па агнявой падрыхтоўцы з добраахвотнікамі, якія вырашылі адправіцца на вайну ва Ўкраіне. Двое тых, хто нападаў, былі забітыя.

Тэлеграм-канал SOTA сьцьвярджае, што страляніна адбылася на палігоне ў пасёлку Солаці. Там разьмешчаны лягер, у якім, у прыватнасьці, знаходзяцца больш за 100 мабілізаваных з Бранскай вобласьці, якія адмовіліся ехаць пад Ліман Данецкай вобласьці. Па дадзеных тэлеграм-каналу Mash, у выніку страляніны загінулі добраахвотнікі з Бранскай вобласьці.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Белгарадзкай вобласьці загарэлася нафтабаза. У анэксаваным Севастопалі спрацавала СПА