Хоць мабілізацыю афіцыйна падалі як «частковую», насамрэч пад яе ўжо трапілі і людзі без баявога досьведу. Позвы ў ваенкаматы раздаюць у пад’ездах, на станцыях мэтро. Часам патрабуецца пагоня, каб уручыць позву або непасрэдна забраць чалавека ў ваенкамат.
У Санкт-Пецярбургу мужчына паспрабаваў уцячы ад паліцыі, калі зразумеў, што яна прыйшла па яго з позвай у войска. Уцячы не ўдалося.
У Якуціі пасьля збору мабілізаваных на пляцы тыя пачалі вадзіць карагоды. Карыстальнікі інтэрнэту сталі іранізаваць, што гэта спосаб абароны ад удараў HIMARS, якія мае Ўкраіна.
Mobilization in Yakutia, Russia. A secret ritual to protect against HIMARS. #WarInUkraine #War #Ukraine #Україна #мобилизация #CrimeanBridge #Крым #Crimea pic.twitter.com/sYNdd0Ad4A
— Veselij Soldat (@VeselijSoldat) October 8, 2022
У аднаго расейскага кіроўцы выйшла размова з супрацоўнікам паліцыі і вайсковым камісарам, дзе мужчына заявіў, што свой абавязак ён ужо аддаў і цяпер будзе абараняць толькі сваю сям'ю.
Дебаты с военкомом и полицией. Мобилизация pic.twitter.com/dx63TstMD2
— ЕжоFF Band (@M_EzhoFF) October 13, 2022
У Маскве на Валгаградзкім праспэкце расставілі аўтазакі і пачалі правяраць дакумэнты ўсіх мужчын, якія праяжджалі дарогай.
К «облавам» возле метро, в хостелах и подъездах добавились «облавы» на дорогах. На видео Волгоградский проспект. Автозаки уже на месте. Останавливают авто, проверяют у мужчин документы, требуют справки из военкоматов, вручают повестки. Мобилизация стучит берцами в двери россиян pic.twitter.com/9VJP09S7M8
— Жуковский Владислав (@vlad_zhukovskiy) October 15, 2022
Калі на пачатку мабілізацыя тычылася ў асноўным нацыянальных рэспублік і аддаленых ад Масквы і Санкт-Пецярбургу рэгіёнаў, то цяпер чарга дайшла і да найбуйнейшых гарадоў. На наступным відэа позвы раздаюць ужо на выхадзе з маскоўскага мэтро.
В Москве полицейские устроили «облавы» возле станций метро. Они подкарауливают мужчин, собирают их данные и вручают им повестки в военкомат. Из-за этого на некоторых станциях образовались очереди на вход.«Частичная мобилизация» такая частичная. pic.twitter.com/vlCczOuV4q
— Андрей Пивоваров (@brewerov) October 14, 2022
Спыняюць і проста пасажырскія аўтобусы, там таксама знаходзяць тых, каму ўручыць позву ў ваенкамат.
#РФ2022#Ч_мобилизация pic.twitter.com/WCdVHRbyzH
— I’ll be back (@stasan2018) October 14, 2022
Некаторыя затрыманьні дастаткова жорсткія, бо людзі чыняць супраціў, не жадаючы добраахвотна зьяўляцца ў ваенкаматы.
‼️ #Россия, #мобилизация. Ходят слухи, была у него аватарка с буквой "Z", а в #военкомат не пришёл. pic.twitter.com/pHD9Y9htbt
— Типичный Донецк (@typicaldonetsk) October 14, 2022
- 21 верасьня Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі ваенкаматаў. Прызываць у войска пачалі нават людзей без вайсковага досьведу, нягледзячы на абяцаньні, што на вайну адправяцца толькі спрактыкаваныя. Мабілізацыя мужчын у расейскае войска праходзіць таксама на акупаваных тэрыторыях Украіны.